All music videos Lyrics Змитер Вайтюшкевич - Ты живи, моя мама
Lyrics original
Калі шчасьце атуліць Ці заціхну ў журбе, Я заўсёды, матуля, Успамінаю цябе. І нясу, як закляцьце, Перад Богам віну, Што цябе, мая маці, Я пакінуў адну. Ты мне родная самая Па душы, па крыві. Ты жыві, мая мама, Доўга, доўга жыві. Сярод тлуму людзкога І ў прыцішаным сьне Цісьне сэрца трывога — Як ты там безь мяне? Пасьля ростані горкай, Перажыўшы зіму, На бацькоўскім падворку Я цябе абдыму Ты мне родная самая Па душы, па крыві. Ты жыві, мая мама, Доўга, доўга жыві. Больш ніколі спакусай Зло мяне не кране, Прад табой павінюся, Як ніколі раней. Ты мне родная самая Па душы, па крыві. Ты жыві, мая мама, Доўга, доўга жыві.
35 474 videos, 9 726 playlists
25 genres, 8 443 artists
251 729 users, 53 991 523 views
© soundbox.tv